У Сірыі загінуў расейскі ваенны дарадца

12.07.2017 / 09:25

У Сірыі загінуў капітан расійскіх сухапутных войскаў Мікалай Афанасаў, паведамілі ў Мінабароны Расіі. Афанасаў быў вайсковым дарадцам, ён загінуў падчас мінамётнага абстрэлу з боку баевікоў у правінцыі Хама.

Калі гэта адбылося, не ўдакладняецца.