Жанчына кідала з балкона слоікі з закаткамі ў аўто суперніцы. Гэта была не тая машына

12.07.2017 / 12:14

У дачыненні да 43-гадовай берасцейкі распачалі крымінальную справу за наўмысную шкоду маёмасці. Ёй пагражае да 2 гадоў «хіміі».

Як паведамляцюць следчыя, жанчына кідала ў аўтамабіль «Шкода» банкі з хатнімі кансервамі, бутэлькі з вадой і камяні. Яна думала, што машына належыць «жанчыне, з якой у яе склаліся непрыязныя адносіны». Машына сапраўды належыла жанчыне, але ж зусім іншай. Цяпер экспрэсіўную кабету, хутчэй за ўсё, чакае суд.

УШ