ААН высветліла, як будзе мяняцца дэмаграфія Зямлі ў гэтым стагоддзі
Кожны год насельніцтва Зямлі павялічваецца на 83 мільёны чалавек — для параўнання, прыкладна столькі ж людзей жыве ў Турцыі. Пра тое, як зменіцца насельніцтва планеты паведамляецца ў відэарэпартажы ВВС.
12.07.2017 / 16:30
У ААН падлічылі, што да 2050 года насельніцтва Зямлі дасягне 9,8 мільярда чалавек. Нягледзячы на зніжэнне нараджальнасці, якое пачалося яшчэ ў 1960-я, кожны год на планеце становіцца на 83 мільёны чалавек больш. Прычым у бліжэйшыя 30 год больш за палову з іх народзіцца ў Афрыцы.
Дэмаграфія планеты мяняецца на вачах. Напрыклад, у 1950 годзе толькі 9% насельніцтва Зямлі жылі ў Афрыцы. Але да 2100 года, па ацэнках ААН, у свеце ўжо будзе 40% афрыканцаў.