Цягнік Сімферопаль — Менск зьбіў 24 рагулі

Статак прарваў электрапастуха і адбег ад свайго пасавіска 5 км.

25.08.2008 / 11:05

Ля вёскі Марусенька Жлобінскага раёну (Гомельская вобласьць) 24 жніўня цягніком Сімферопаль — Менск быў зьдзейсьнены наезд на статак кароў, якія выйшлі на чыгунку.

Вынік несуцяшальны, загінулі 24 рагулі.

Затрымка руху цягнікоў склала 1 гадзіну 24 хвіліны.

Статак прарваў электрапастуха і адбег ад свайго пасавіска 5 км.

Паводле naviny.by