Лета зноў бярэ тайм-аўт: з пятніцы ў Беларусі пахаладае
13.07.2017 / 15:21
Фота Сяргея Гудзіліна
У ноч на пятніцу ноччу прагназуюцца працяглыя дажджы, па паўночна-ўсходняй палове — навальніцы, моцныя дажджы. Днём дажджы пераважна па ўсходняй палове.
Тэмпература паветра ноччу +10.. +16°С, максімальная днём +14.. + 19°С, па паўднёвым захадзе +20.. + 22°С.
У Мінску ўначы +12.. +14°С, чакаецца моцны дождж, удзень — +15.. +17°С.
15 ліпеня (субота) ноччу +7.. + 13°С, удзень +15.. + 22°С. У Мінску днём +18.. +20°С.
16 ліпеня ноччу ў асобных раёнах, а раніцай і днём на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +7.. + 13°С, максімальная днём +15.. + 22°С.