3D-друк дазволіў стварыць працаздольнае штучнае сэрца ВІДЭА
Даследчыкі з Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха стварылі з дапамогай 3D-прынтара цалкам функцыянальнае штучнае сэрца. Яно складаецца з двух страўнічкаў, падзеленых спецыяльнай камерай, якая выконвае ролю цягліц, надзімаючыся і здзімаючыся. Прататып сэрца важыць 390 грам і вытрымлівае каля трох тысяч скарачэнняў. Інфармацыя пра вынаходніцтва апублікаваная ў часопісе Artificial Organs.
14.07.2017 / 15:02
Навукоўцы з Швейцарыі вырашылі распрацаваць апарат, які будзе максімальна падобным да звычайнага сэрца па памеры, функцыях, і будзе такім жа мяккім.
На відэа бачна, як, перапампоўваючы ваду, працуе штучнае сэрца.