Памерла беларуская турыстка, што трапіла ў аварыю ў Эгіпце
Жанчыну праапэравалі ў каірскім шпіталі, куды яна была дастаўлена зь пераломамі і пашкоджаньнямі ў вобласьці галавы.
25.08.2008 / 14:34
Жанчыну праапэравалі ў каірскім шпіталі, куды яна была дастаўлена зь пераломамі і пашкоджаньнямі ў вобласьці галавы. Але мэдыкі былі бясьсільныя.
Муж і сын жанчыны, што ехалі ў тым жа аўтобусе, падчас ДТЗ, якое адбылося ў нядзелю 24 жніўня, не пацярпелі. Яшчэ адна беларуска, што ехала ў аўтобусе, атрымала нязначныя пашкоджаньні. Лёгкія траўмы атрымалі некалькі грамадзян Расеі.
Усяго ў аўтобусе, які кіраваўся ў Каір і сутыкнуўся з грузавіком на хуткаснай трасе, знаходзіліся 25 чалавек.