Роджэр Федэрэр у восьмы раз выйграў Уімблдон — эмацыйнае ВІДЭА
У фінале турніру швейцарац разграміў харвата Марына Чыліча ў трох сэтах 6:3, 6:1, 6:4. Федэрэр — адзіны тэнісіст у гісторыі, якому ўдалося восем разоў перамагчы на Уімблдоне.
16.07.2017 / 18:59
Роджэра Федэрэра называюць найлепшым тэнісістам у гісторыі. За сваю кар'еру ён выйграў рэкордныя 19 турніраў «Вялікага шлема» ў адзіночным разрадзе. Акрамя таго, у 2008 годзе Федэрэр перамог на Алімпійскіх гульнях.