Ва Узбекістане тры чалавекі загінулі, пакуль даставалі з туалета тэлефон

17.07.2017 / 12:24

Тры чалавекі задыхнуліся парамі фекальных газаў у прыватным доме на ўсходзе Узбекістана. Як паведамляе прэс-служба МНС рэспублікі, гэтая трагедыя здарылася пры спробе дастаць з памыйнай ямы сотавы тэлефон.

Як паведамілі ратавальнікі, двое мясцовых мужчын наняліся да жыхаркі Янгікурганскага раёна Наманганскай вобласці, якая выпусціла з рук у прыбіральні свой сотавы. Спусціўшыся ў выграбную яму, яны страцілі прытомнасць, і жанчына выклікала на месца здарэння доктара. Пры спуску ў яму дрэнна стала і яму.

Нанятыя работнікі памерлі на месцы, а медык памёр па шляху ў медустанову.