У Брэсце аўтамабіль збіў дваіх дзяцей, якія ехалі на ровары

19.07.2017 / 15:19

19 ліпеня каля 12.30 двое дзяцей трапілі ў ДТЗ на вуліцы Жукава ў Брэсце.

60-гадовы кіроўца «Опель» ехаў па вуліцы Сяброўскай. Падчас павароту направа ён прапусціў пешаходаў і працягнуў рух. У гэты час насустрач легкавушцы выехала 10-гадовая раварыстка, якая везла на раме 5-гадовага хлопчыка. У выніку ровар сутыкнуўся з «Опелем».

У аварыі пацярпела толькі веласіпедыстка. Дзяўчынку адвезлі ў бальніцу.