У Расіі заявілі пра меры ў адказ на знос савецкіх помнікаў у Польшчы

19.07.2017 / 20:54

Міністэрства замежных спраў РФ рыхтуе адказ на рашэнне Польшчы дэмантаваць савецкія помнікі, заявіла спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, перадае «Інтэрфакс».

На пасяджэнні гэтае пытанне падняў сенатар Антон Белякоў. Ён прапанаваў увесці персанальныя санкцыі супраць польскіх палітыкаў, якія непасрэдна маюць дачыненне да гэтага закона. Белякоў лічыць, што ім трэба забараніць уезд у Расію. Ён упэўнены, што ў некаторых дэпутатаў Сейма, якія стаяць за такім рашэннем, «ёсць эканамічныя сувязі з Калінінградскім рэгіёнам і яны часта наведваюць нашу краіну».

Старшыня камітэта па міжнародных справах Леанід Слуцкі прапанаваў разгледзець зварот да міжнародных парламенцкіх структур сумесна з кнесетам Ізраіля.

nn.by