Хакер знайшоў просты спосаб скрасці крыптавалюты на $7,4 мільёна. Як?
Стартап CoinDash пазбавіўся буйной сумы з-за невядомага зламысніка. Хакер скраў амаль 43,5 тысячы эфірыуму. Эфірыум — адна з самых дарагіх на сёння крыптавалют. У даляравым эквіваленце сума выкрадзенага склала больш за $7,4 мільёна.
20.07.2017 / 12:08
Падман адбыўся падчас краўдфандынгу. Стартап размясціў свае лічбавыя актывы (токены), якія маглі набыць інвестары. Існуюць прыклады, калі такім спосабам кампаніі за кароткі тэрмін збіралі велізарныя сумы дзякуючы папулярнасці крыптавалют.
Але ў выпадку з CoinDash усё выйшла інакш. Адразу ж пасля пачатку продажаў токенаў хакер падмяніў на сайце стартапа адрас кашалька, на які пералічваліся сродкі. Падман хутка выявіўся, прадстаўнікі кампаніі папярэдзілі інвестараў, каб яны не пераводзілі грошы. Аднак хапіла трох хвілін, каб на падроблены кашалёк была адпраўлена буйная сума.
Гэты крадзеж на сёння — адзін з самых буйных на рынку лічбавых валют.