Мінскае «Дынама» выйшла ў 3-і раўнд Лігі Еўропы, а брэсцкае — не

20.07.2017 / 21:29

Мінчукі сёння на «Трактары» перамаглі македонскія «Работнічкі» з лікам 3:0, а берасцейцы на сваім полі з такім лікам прайгралі аўстрыйскаму «Альтаху» (0:3).

Цікава, што тыдзень таму ў Македоніі і Аўстрыі беларускія каманды згулялі ўнічыю з аднолькавым лікам (1:1).

Супернікам мінчукоў у наступным раўндзе будзе АЕК з Ларнакі.