Пабыў на волі пяць дзён, скраў чатыры кофты

22.07.2017 / 09:12

18 ліпеня ў міліцыю патэлефанаваў прадпрымальнік з Маладзечна. Ён паведаміў, што з магазіна дзіцячага адзення скралі чатыры джэмперы для дзяўчынак.

На месцы супрацоўнікі міліцыі паглядзелі відэа з камеры назірання і ўбачылі, што рэчы забраў мужчына.

У ходзе працы высветлілі, што злодзей — жыхар Вілейкі. Мужчына пяць дзён таму вярнуўся з турмы.

Затрымалі яго дома. Скрадзенае адзенне мужчына прадаў за 20 рублёў, а грошы патраціў.