Да Ірляндыі нам як да месяца
Сярэдні заробак у Польшчы дасягнуў 1000 эўра, але палякі бядуюць, што ім далёка да Ірляндыі, дзе толькі мінімальны заробак складае 1,5 тысячы эўра. У Беларусі сярэдні заробак ледзь дацягвае да 300 эўра.
26.08.2008 / 17:11
Сярэдні заробак у Польшчы дасягнуў 1000 эўра на месяц, але палякі бядуюць, што ім далёка да Ірляндыі, дзе толькі мінімальны заробак складае 1,5 тысячы эўра.
Тым часам пры канцы мінулага тыдня Міністэрства статыстыкі і аналізу распаўсюдзіла зьвесткі пра заробак у Беларусі.
Налічаны сярэдні заробак работнікаў ў ліпені склаў 923 тыс. 277 рублёў — 297 эўра.
Г.зн. у 3,3 разу менш чым у Польшчы, і 5 разоў меней, чым мінімальны заробак у колісь самай беднай краіне Эўразьвязу.
Дублін.