Украінскія прадукты выдаюць за беларускія ФОТЫ
Па ўсім відаць, што ва ўкраінцаў беларускія прадукты ў пашане. На ўпакоўках не толькі ёсць беларуская мова, ёй адводзіцца ці не самае заўважнае месца.
24.07.2017 / 18:11
Ідзе ў ход і больш цяжкая артылерыя накшталт назваў брэндаў з акцэнтам на беларускасць: «Беларускія нацыянальныя традыцыі», «Мінскае Жыгулёўскае» ці «Дзверы Беларусі».
На цікавую тэндэнцыю звярнула ўвагу Ірына Чарняўка і выклала здымкі ў інтэрнэт з прыпіскай «палымяныя прывітанні Савушкаваму». Кампанія так і не дадала на ўпакоўку беларускую мову, нягледзячы на шматлікія просьбы і прапановы дапамагчы ў гэтым.
Вось гэты маянэз, напрыклад, выраблены ва ўкраінскім Запарожжы.
Аналагічна з «Ветрачком» і «Мінскім Жыгулёўскім».
Выраблена ва Украіне і марозіва «Белая бяроза». Вытворцы тлумачаць сваю прыхільнасць да Беларусі беларускімі каранямі.
«Абаянне Беларусі — у мяккіх пералівах ранішняга неба над размытай лініяй гарызонту, у ап’яняльным паветры бязмежнага сасновага лесу, у шэпце бярозавых гаёў, што закалыхваюць, у крыку жураўлёў, які маніць, у паху сырадою…» — апісваюць краіну на сайце прадукту.
Украінская фірма «Дзверы Беларусі» выкарыстоўвае ў якасці сімвала выяву зубра.