Крэмль: Расія мае права рухаць сваю армію, як хоча
24.07.2017 / 20:54
Расія мяняе канфігурацыю Узброеных сіл на сваёй тэрыторыі так, як лічыць мэтазгодным. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне з нагоды ўзмацнення вайсковай прысутнасці РФ на мяжы з Украінай, паведамляе ТАСС.
«Расійская Федэрацыя можа змяніць канфігурацыю Узброеных сіл на сваёй тэрыторыі ў адпаведнасці з тым, наколькі гэта лічыцца мэтазгодным», — сказаў прадстаўнік Крамля.
«Што тычыцца канкрэтыкі, то ў дадзеным выпадку ўсё-такі лепш гэтае пытанне адрасаваць калегам у Міністэрства абароны», — дадаў Пяскоў.
Як паведамляюць украінскія СМІ, РФ нарасціла ваенную прысутнасць на мяжы з Украінай трыма мотастралковымі дывізіямі, якія, па сутнасці, прызначаныя для вядзення хуткіх наступальных дзеянняў.