Эстонскі дыплямат: наступным досьледным аб’ектам Расеі можа стаць Эстонія

Самым эфэктыўным сродкам узьдзеяньня на Расею Март Хельме бачыць замарожваньне ў заходніх банках актываў кіраўнікоў Расеі і абвяшчэньне іх пэрсонамі нон‑грата.

27.08.2008 / 11:10

Расея можа ў наступны раз выпрабаваць межы цярпеньня заходніх краін на Эстоніі, мяркуе былы пасол Эстоніі ў Расеі Март Хельме.

У інтэрвію радыёстанцыі Kuku Хельме сказаў, што Расея цягам гадоў была дзяржавай, якая спрабавала ўзнавіць свой уплыў, не баючыся ўжыць пры гэтым сілу.

Хельме кажа, што

Расея ў вайне з Грузіяй пераканалася, што многія арганізацыі абмяжоўваюцца выключна папярэджаньнямі і маральнымі выказваньнямі,
цытуе словы дыплямата postimees.

Былы пасол зазначае, што Эстонію Расея можа прыціснуць энэргетыкай.

Хельме кажа, што ў выпадку канфлікту: «прамерзлая і галодная пятая калёна можа выйсьці на вуліцы, адбудуцца сутыкненьні, а расейскія войскі, што ўступяць у Нарву, Эстонія ня зможа іх выыкінуць».

Самым эфэктыўным сродкам узьдзеяньня на Расею Хельме бачыць замарожваньне ў заходніх банках актываў кіраўнікоў Расеі і абвяшчэньне іх пэрсонамі нон‑грата, рэзюмуе postimees.

Украінскія СМІ сяньня, камэнтуючы ўчорашняе прызнаньне Мядзьведзевым незалежнасьці Абазіі і Паўднёвай Асеціі, маюць свой погляд на наступную ахвяру Расею. Гэта Крым

А ў панядзелак Дзьмітры Мядзьведзеў на сустрэчы з прэзыдэнтам Малдовы Ўладзімерам Вароніным выказаў заклапочанасьць замарожанай сытуацыі з Прыднястроўем.

Сёньня пра магчымасьць уварваньня Расеі на тэрыторыю Украіны і Малдовы заявіў міністар замежных спраў Францыі Бэрнар Кушнер

Ул. інф.