Грузія адклікае амаль усіх дыпляматаў з Масквы

Кіраўніцтва Грузіі ў найбліжэйшы час вывучыць пытаньне пра мэтазгоднасьць разрыву дачыненьняў з Расеяй.

27.08.2008 / 16:19

Тбілісі пакідае ў пасольстве ў Маскве толькі двух сваіх дыпляматаў, пра гэта паведаміла сёньня кіраўнік МЗС Грузіі Кацярына Ткешалашвілі.

Яшчэ раней дзяржміністар Грузіі па рэінтэграцыі Цімур Якабашвілі заявіў пра тое, што Грузія зьвядзе да мінімуму міждзяржаўныя адносіны з Расеяй.

Паводле яго словаў, Тбілісі мае намер «сур’ёзна скараціць дыпляматычныя дачыненьні з Расеяй ажно да консулаў ці пасланьнікаў».

Як паведаміў Якабашвілі, кіраўніцтва Грузіі ў найбліжэйшы час вывучыць пытаньне пра мэтазгоднасьць разрыву дачыненьняў з Расеяй.

Пры гэтым ён адзначыў, што з улікам таго, што «ў Расеі пражывае вялікая колькасьць грузін, такога рашэньня можа і ня быць».

Паводле замежнае прэсы