Мілінкевіч працягвае працу ў рэгіёнах

У суботу 20 мая лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч распачынае шэраг рэгіянальных сустрэч у рэгіёнах Беларусі.

19.05.2006 / 23:57

У суботу 20 мая лідэр аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч распачынае шэраг рэгіянальных сустрэч у рэгіёнах Беларусі. У суботу і нядзелю ён наведае Гомель, Магілеў і Віцебск, дзе сустрэнецца з актывістамі дэмакратычнага руху згаданых рэгіёнаў.

- Мы маем намер даведацца пазіцыю тых людзей, якія працавалі ў рэгіянальных штабах, абмеркаваць з імі поспехі і няўдачы мінулай кампаніі і вызначыць арыентыры супольнай працы на перспектыву, - так ацаніў мэты рэгіянальных паездак Аляксандр Мілінкевіч.

Разам з Аляксандрам Мілінкевічам удзел у рэгіянальных сустрэчах возьмуць лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, і, вельмі верагодна, старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

milinkevich.org