У Гамбургу невядомы з нажом напаў на наведвальнікаў супермаркета, ёсць ахвяры

28.07.2017 / 20:26

У Гамбургу ў ходзе нападу ўзброенага нажом мужчыны забіты наведвальнік супермаркета, яшчэ некалькі чалавек пацярпелі, паведамляе паліцыя горада ў твітары. Колькасць пацярпелых удакладняецца.

Напад адбыўся ў супермаркеце на рагу вуліц Фулбютлер і Херман-Кауфман. Як паведамляе ВВС са спасылкай на Bild, нападнік, узброены нажом, кідаўся на наведвальнікаў крамы.

Паводле інфармацыі выдання, перад тым як накінуцца з нажом на людзей, нападнік пракрычаў «Алаху акбар». У паліцыі паведамляюць, што мужчына дзейнічаў у адзіночку, аднак мясцовыя СМІ таксама паведамляюць, што паліцыя шукае другога падазраванага.

Як паведамляюць паліцыянты, пасля нападу быў затрыманы адзін чалавек.

nn.by