Пуцін прызначыў пасла Сурыкава ў Мазамбік. Разбіраемся

30.07.2017 / 00:21

Прэзідэнт Расіі прызначыў Аляксандра Сурыкава надзвычайным і паўнамоцным паслом Расіі ў Мазамбіку. Адпаведны ўказ апублікаваны на расейскім партале прававой інфармацыі.

Але гаворка ідзе не пра Аляксандра Аляксандравіча Сурыкава, які з'яўляецца паслом Расіі ў Беларусі, а пра ягонага цёзку, Аляксандра Васільевіча Сурыкава, кадравага расійскага дыпламата.

Блытаніна ўзнікла ад таго, што афіцыйнае расійскае агенцтва РІА «Новості» памылкова суправадзіла інфармацыю аб прызначэнні фатаграфіяй «мінскага» Сурыкава.

77-гадовы Сурыкаў працуе паслом у Мінску ўжо 11 гадоў — нячасты выпадак для дыпламата.

Сяргей Гезгала