Абама афіцыйна стаў кандыдатам у прэзыдэнты ЗША

Ён стаў першым у гісторыі афраамэрыканцам, які прэтэндуе на Белы Дом ад адной з галоўных партый.

28.08.2008 / 10:31

Барак Абама афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Ён стаў першым у гісторыі афраамэрыканцам, які прэтэндуе на Белы Дом ад адной з галоўных партый.

Рашэньне было прынята на зьезьдзе Дэмакратычнай партыі ў Дэнвэры.

Вылучэньне Абамы павінна было праходзіць у форме галасаваньня прадстаўнікоў штатаў.

Але былы супернік сэнатара ад Ілінойсу Хілары Клінтан заклікала зьезд без галасаваньня прыняць кандыдатуру Абамы, і была падтрымана дэлегатамі.

Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у ЗША 4 лістапада. Супрацьстаяць Абаму будзе кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Джон Маккейн.