Якія сайты лепш за ўсё прагназуюць надвор’е? Мы праверылі па выніку

а якім сэрвісам карыстаецеся вы?

Штодзень амаль кожны з нас заходзіць на той ці іншы вэб-сайт, каб паглядзець, як сёння ці заўтра апрануцца і ці трэба браць з сабой парасон. «Наша Ніва» правяла невялікае даследаванне, каб выявіць, які з сайтаў прагназуе надвор’е найбольш дакладна.

02.08.2017 / 09:14

Партнёр артыкула кампанія «Разумны Клімат». Продаж, мантаж і сервіснае абслугоўванне кліматычнага абсталявання па ўсёй Беларусі. Запрашаем у найбольшы шоўрум кандыцыянераў Daikin у краіне! Мінск, вул. Кальварыйская, 16, пам. 216 (Парус Сіці), 1 паверх. Глядзець на карце

(17) 302 05 55(29) 672 8 005(29) 673 8 005sales@iClimate.by

фота Сяргея Гудзіліна.

Для эксперыменту былі абраныя пяць папулярных рэсурсаў:

На працягу 10 дзён штораніцы мы праводзілі маніторынг кожнага з гэтых сайтаў і запісвалі прагноз надвор’я ў Мінску на дадзены дзень і на дзень, другі пасля дадзенага. Напрыклад, раніцай 20 ліпеня запісвалася надвор’е на дзень 20 ліпеня і дзень 22 ліпеня. Кожны з сайтаў прапануе прагноз на раніцу, дзень, вечар і ноч (або нават на кожную гадзіну). Варта заўважыць, што мы спраўджвалі менавіта дзённы час, з 12 да 18 гадзін.

Для ацэнкі прагнозу надвор’я выкарыстоўвалася пяцібальная сістэма. Балы аднімаліся па наступных крытэрыях:

Улічвалася розніца паміж фактычнай тэмпературай паветра і найбольш блізкай да фактычнай з прагназуемага інтэрвалу.

Для прыкладу возьмем 24 ліпеня, калі розніца ў прагнозе была максімальнай: pogoda.by прадказвала ад +16 да +18°С і дождж, а weather.com - +22°С без ападкаў. Фактычнае надвор’е ў гэты дзень было такім: днём без ападкаў, невялікія хмары, тэмпература паветра +21°С.

Далей на здымках экрану чырвоным колерам выдзелены прагноз на дадзены дзень, фіялетавым — на другі пасля дадзенага.

Такім чынам, за прагноз на 24 ліпеня pogoda.by атрымлівае (5-2-1)=2 балы; weather.com атрымлівае 5 балаў.

За 10 дзён назіранняў усе пяць службаў прагнозу надвор’я атрымалі наступны адзнакі:

Прагноз на дадзены дзень

 

Gismeteo.by

Pogoda.by

Yandex.by

Yahoo.com

Weather.com

17.07

5

5

5

5

5

18.07

2

5

5

5

5

19.07

2

3

5

3

3

20.07

2

5

2

5

1

21.07

4

4

4

4

3

22.07

5

5

5

4

5

23.07

4

5

5

5

3

24.07

3

2

4

4

5

25.07

3

5

3

3

3

26.07

5

5

5

5

5

Сярэдні 

3,5

4,4

4,3

4,3

3,8

Відавочна, што лепш за ўсё з прадказаннем надвор’я ў дадзеным выпадку справіўся партал pogoda.by, а горш за ўсё — gismeteo.by.

Прагноз на другі пасля дадзенага дзень

 

Gismeteo.by

Pogoda.by

Yandex.by

Yahoo.com

Weather.com

17.07

2

5

5

5

5

18.07

3

3

3

3

3

19.07

4

3

3

4

3

20.07

5

4

5

4

3

21.07

5

4

5

5

4

22.07

4

2

3

4

2

23.07

5

3

3

5

3

24.07

5

5

5

5

4

25.07

4

5

5

5

4

26.07

0

2

0

1

1

Сярэдні

3,7

3,6

3,7

4,1

3,2

Тут пераможцам стала служба надвор’я ад амерыканскага Yahoo. Найгоршыя паказчыкі ў weather.com.

Агульны ж рэйтынг мы зрабілі, склаўшы сярэднія балы з дзвюх табліц вышэй.

Такім чынам, сайты, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, атрымалі наступныя адзнакі з дзесяці:

Рэйтынг вэб-сайтаў па спраўджвальнасці прагнозу надвор'я

P.S. Нашае даследаванне не прэтэндуе на званне навуковага, бо назіранне за прагнозам праводзілася на працягу ўсяго 10 дзён, і за такі кароткі перыяд вельмі складана зрабіць аб’ектыўную ацэнку.

З 1 па 30 жніўня Daikin дарыць падарункі!

Мантаж кандыцыянера БЯСПЛАТНА! WiFi кантролер у ПАДАРУНАК! 

Падрабязнасці на сайце або па тэлефоне:

+375(29) 673-80-05 +375 (17) 302-05-55

sales@iClimate.by

ІП Бондараў ІГ УНП 192127455

Ілья Параскевіч