У Заслаўі на запраўцы паставілі нечаканы помнік 21-гадоваму князю Ізяславу ФОТАФАКТ

01.08.2017 / 15:09

Скульптура родапачынальніку дынастыі полацкіх князёў з'явілася ў горадзе па ініцыятыве прадпрыемства «Беларуснафта - Мінскаўтазапраўка». Амаль трохметровая постаць Ізяслава аздобіла пасля рэканструкцыі заправачную станцыю, піша mlyn.by.

Гістарычны князь Ізяслаў Уладзіміравіч — сын Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра. Менавіта Ізяслаў, згодна з легендай, абараніў маці, якую Уладзімір хацеў забіць за замах на яго. Злітаваўшыся, ён адаслаў Ізяслава і Рагнеду ў Полацкую зямлю. Ізяслаў княжыў у Полацку ў 988—1001 г.

Ён пражыў, паводле Аповесці мінулых часоў, 21 год. Ці адпавядае постаць Ізяслава такому ўзросту, вялікая загадка.