«За веру! За цара!» У Расіі прайшлі акцыі супраць фільма «Мацільда»

02.08.2017 / 08:51

У Маскве каля храма Уваскрэсення Хрыстова вечарам 1 жніўня прайшло малітоўнае стаянне, арганізаванае ў рамках кампаніі супраць фільма «Мацільда». Фільм рэжысёра Аляксея Учыцеля распавядае пра пра раман будучага цара Мікалая II і Мацільды Кшэсінскай. Паводле ацэнкі карэспандэнта «Дажджу», у акцыі ўзялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.

Акцыі супраць «Мацільды» прайшлі і ў іншых расійскіх гарадах, у тым ліку ў Петрапаўлаўску-Камчацкім, Омску, Екацярынбургу, а таксама ў акупаваным Севастопалі. Яны адбыліся пад лозунгам «Стаянне за веру! За Айчыну! За народ і цара!» 

Акцыю анансавала дэпутат Дзярждумы Наталля Паклонская, якая актыўна выступае супраць фільма. Хоць, па словах карэспандэнта «Дажджу», самай яе на акцыі не было.