Жанчыне памылкова выдалі $540 — яна ўзяла грошы і збегла з абменніка ВІДЭА

02.08.2017 / 12:53

Міліцыя ізноў шукае жанчыну, якая завалодала чужымі грашыма ў абменніку. У гэты раз жыхарцы Брэста $540 памылкова выдаў касір.

На відэа відаць, як жанчына пасля атрымання грошай выбягае з крамы, дзе працаваў абменнік.

Прыкметы жанчыны: на выгляд 30-35 гадоў, рост 165-170 см, сярэдняга целаскладу, валасы светлага колеру, фарбаваныя. Была апранута ў вятроўку бэжавага колеру, джынсы сіняга колеру, светлыя кеды. Пры сабе мела чорную жаночую сумачку і дарожную сумку зялёнага колеру.

Пры вызначэнні асобы альбо яе месцазнаходжання міліцыянты просяць паведаміць па тэлефоне + 375 29 801 59 59.

УШ