Віншуем Паўла Белавуса з нараджэннем дачкі!
02.08.2017 / 13:52
Кіраўнік «Арт Сядзібы» Павел Белавус і яго жонка і калега Кацярына Маковіч сталі бацькамі. Сёння ў іх нарадзілася дачка.
Рост дзяўчынкі — 52 сантыметры, вага — 3500 грамаў.
Шчыра віншуем маладых бацькоў, зычым здароўя дзяўчынцы. Павел і Кацярына, дзякуй за вашу вялікую працу на карысць Беларусі! Няхай дачушка толькі дадае энергіі і імпэту, расце шчаслівая і штодзень радуе новымі маленькімі і вялікімі дасягненнямі.
Рэдакцыя «Нашай Нівы»