Барак Абама афіцыйна пагадзіўся стаць кандыдатам у прэзыдэнты ЗША

29.08.2008 / 10:04

Аб гэтым ён заявіў, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў Дэнвэры, на футбольным стадыёне, дзе сабраліся 75 тыс. чалавек.

У сваёй прамове Абама паабяцаў, што зробіць усё магчымае, каб захаваць амэрыканскую мару — магчымасьць дабіцца посьпеху для любога амэрыканца.

Абама сказаў, што ЗША дастойныя лепшага, чым тое, што адбывалася на працягу васьмі гадоў кіраваньня Буша.