Адаму Мальдзісу споўнілася 85 гадоў

07.08.2017 / 17:07

7 жніўня адзначае 85-годдзе вядомы беларускі гісторык культуры Адам Мальдзіс.

Ён нарадзіўся ў 1932 годзе ў Расолах на Астравеччыне.

Мальдзіс пераадкрыў для беларусаў цэлыя пласты культуры ХІХ стагоддзя, якія трапілі ў забыццё.

Ён сябраваў з Уладзімірам Караткевічам і напісаў аб сваім прыяцелю цудоўную кнігу «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча».

Ён стаў «хросным бацькам» дзясяткаў культурных і гістарычных ініцыятыў — ад Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў да Скарынаўскага цэнтра.

СГ