Бацька і сын з Амсціслава некалькі гадоў гвалтавалі прыёмных дзяцей

08.08.2017 / 12:27

Справа не разгалошвалася — прысуд быў вынесены яшчэ ў маі. Цяпер, калі ён уступіў у законную сілу, падрабязнасці паведаміў Магілёўскі абласны суд.

Жыхар Амсціслава цягам некалькіх гадоў гвалтаваў дваіх прыёмных дзяцей, хлопчыка і дзяўчынку, якіх узялі яго бацькі. З 2011 па 2016 год ён карыстаўся бездапаможнасцю сваіх малалетнніх сваякоў.

Але ён быў не адзін. Тую ж дзяўчынку гвалтаваў і сам прыёмны бацька — з 2014 па 2016 год.

Пра злачынствы стала вядома, калі дзяўчынка ў 13 гадоў зацяжарыла і экспертыза ДНК пацвердзіла, што родным бацькам нованароджанага дзіцяці 14-гадовай маці з'яўляецца яе прыёмны бацька, паведамляе партал tut.by.

У выніку бацьку асудзілі на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго сына — на 19 гадоў.

УШ