Пікет супраць «Кода да Вінчы» (фота)

20 траўня каля кінатэатру «Кастрычнік» адбыўся пікет вернікаў-каталікоў супраць паказу фільма Рона Хаўэрда «Код да Вінчы», зьнятага паводле аднайменнага раману Дэна Браўна.

20.05.2006 / 22:34

20 траўня каля кінатэатру «Кастрычнік» адбыўся пікет вернікаў-каталікоў супраць паказу фільма Рона Хаўэрда «Код да Вінчы», зьнятага паводле аднайменнага раману Дэна Браўна.

Удзел у пікеце прынялі каля 10 чалавек. Удзельнікі тлумачылі, што мэта іхнага пікету не забарона фільму, а пратэст супраць абразы Богу, нанесенай гэтым творам. Міліцыянт, які падышоў да пікету, паставіўся да патрабаваньняў вернікаў з разуменьнем і разганяць ня стаў. Адміністратарка кінатэатру Алена Ліхачова, у сваю чаргу, заявіла, што такія дзеяньні толькі прыцягнуць дадатковую ўвагу да фільму. Вернікі маюць ладзіць пікеты перад пачаткам кожнага сэансу «Кода да Вінчы».

У касе кінатэатру ўжо выкупленыя квіткі на заўтрашнія сэансы. Разам з тым каля касаў вісіць абвестка, у якой гледачам тлумачыцца, што фільм зьняты на аснове «фантастычнага раману Дэна Браўна».

Фота Андрэя Лянкевіча