Жорсткае ДТЗ у Капыльскім раёне: КамАЗ сутыкнуўся з легкавіком, загінуў чалавек ФОТА

10.08.2017 / 12:13

ДТЗ здарылася раніцай 9 жніўня ля вёскі Баркоўцы, што ў Капыльскім раёне. Легкавая «Мазда 323» сутыкнулася з КамАЗам. Работнікі МНС з дапамогай адмысловай прылады дасталі з легкавой машыны загінулага кіроўцу. Мужчыну было 27 гадоў.

Кіроўца грузавіка ў бальніцы.

Падрабязнасці ДТЗ высвятляюцца.

УШ