У Слуцку мужчына зваліўся з ровара, парэзаў горла і памёр

10.08.2017 / 14:18

У Слуцку мужчына зваліўся з ровара і загінуў. Як мяркуецца, смерць наступіла ад раны з пашкоджаннем соннай артэрыі, паведамілі SlutskGorod ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Няшчасны выпадак адбыўся 4 жніўня каля чыгуначнага пераезду ў вёсцы Навадворцы. Мінакі пабачылі труп мужчыны.

Падчас агляду цела спецыяліст Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз выявіў на шыі рану з пашкоджаннем агульнай соннай артэрыі, што, як мяркуецца, стала прычынай смерці.

Праводзяцца экспертызы.