Гомельскаму журналісту Жукоўскаму далі 805 рублёў штрафу за працу на «Белсат»

10.08.2017 / 17:47

Журналіста Жукоўскага аштрафавалі сёлета ўжо шосты раз. Агульная сума штрафаў «за незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі» склала 5865 рублёў.

Суддзя Буда-Кашалёўскага раённага суда Уладзімір Пракапенка аштрафаваў гомельскага журналіста-фрылансера Жукоўскага на 35 базавых велічыняў (805 рублёў), перадае прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Падставай для суду было тое, што ў чэрвені Жукоўскі з калегам запісалі меркаваньні жыхароў вёскі Краснагорск Буда-Кашалёўскага раёна, якія жывуць побач са свінакомплексам і пакутуюць ад смуроду. За гэта на Жукоўскага склалі пратакол.