Хлопец пасля сваркі з дзяўчынай выдраў з зямлі і зламаў дзевяць дарожных знакаў 

11.08.2017 / 19:04

У Стаўбцоўскім раёне хлопец пасля сваркі з дзяўчынай зламаў дзевяць дарожных знакаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Мінаблвыканкама.

Пакарабачаныя і выдраныя з зямлі дарожныя знакі выявілі працоўныя паблізу вёскі Новы Свержань і паведамілі ў міліцыю. Было сапсавана дзевяць дарожных знакаў, з якіх тры немагчыма парамантаваць.

На месцы здарэння эксперты знайшлі сляды далоні меркаванага падазраванага - 21 гадовага жыхара Стоўбцаў, у якога ўжо ёсць судзімасць за крадзеж. Пазней высветлілася, што на чарговае злачынства яго штурхнула сварка з дзяўчынай.

Следчыя высветлілі, што да хуліганства датычны таксама 18-гадовы знаёмы хлопца. Дарожныя знакі ён знішчаў за кампанію. Распачатая крымінальная справа, абодвум пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі за злоснае хуліганства.