Людзі ў Гомелі зладзілі Алексіевіч сардэчную сустрэчу. І папрасілі пратэз для інваліда
12.08.2017 / 21:56
12 жніўня Святлана Алексіевіч наведала Гомель. Дзяржаўныя ўстановы праігнаравалі сустрэчу. Дзясяткі жыхароў Гомеля сабраліся на сустрэчу ў прыватным доме на вуліцы Палескай, які служыць сядзібай для апазіцыі.
Людзі сардэчна віталі першую беларускую нобелеўскую лаўрэатку.
Ларыса Раманава з Веткі дорыць Святлане Алексіевіч традыцыйны мясцовы ручнік: «Гэта ад усіх людзей, хто любіць нашу Беларусь». Фота Дзяніса Рабянка з Калінкавіч.
У Алексіевіч папрасілі аплаціць пратэз для інваліда:
А актывіст незалежнага прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак папрасіў Алексіевіч падтрымаць арыштаванага прафсаюзніка Ігара Комліка:
Святлана Алексіевіч падзялілася сваімі ацэнкамі сучаснасці.
Заўтра пісьменніцу чакае настальгічная сустрэча з былымі аднакласнікамі ў Капаткевічах (Петрыкаўскі раён).