Жыхары Барселоны правялі акцыю супраць турыстаў на гарадскім пляжы ФОТАФАКТ
13.08.2017 / 10:06
Некалькі сотняў жыхароў Барселоны зладзілі акцыю пратэсту супраць масавага турызму на самым папулярным сярод турыстаў гарадскім пляжы Барселанета.
Удзельнікі акцыі вывесілі плакаты з надпісамі «Мы не хочам турыстаў», «Спыніце масавы турызм» і іншымі.
Акцыю арганізавалі жыхары раёна Барселанета, да іх таксама далучыліся жыхары іншых раёнаў каталонскай сталіцы.
Раён Барселанета знаходзіцца паміж портам Барселоны і Алімпійскай вёскай, гэта адно з асноўных турыстычных месцаў.
У раёне, які выходзіць на набярэжную, знаходзіцца шмат гатэляў і рэстаранаў, а многія кватэры ў дамах здаюцца адпачывальнікам.
Жыхары Барселоны незадаволеныя паводзінамі турыстаў, а таксама тым, што з-за рэзкага росту колькасці турыстаў у горадзе растуць цэны на арэнду кватэр.
«Раней мы жылі побач са злодзеямі і наркаманамі, спрабавалі нармальна ўжывацца, і ў нас гэта атрымлівалася. Але турызм знішчыў усе», - сказала адна з удзельніц акцыі.
У першым паўгоддзі Іспанія ўстанавіла чарговы рэкорд па колькасці замежных турыстаў - у краіну прыбылі 36,4 мільёна чалавек.
Прэм'ер Іспаніі Марыяна Рахой заявіў, што турызм забяспечвае 11% ВУП краіны.