Пад Пухавічамі грыбнік падарваўся на вайсковым палігоне

13.08.2017 / 15:41

Надзвычайнае здарэнне адбылося на вайсковым палігоне ў Пухавіцкім раёне.

31-гадовы жыхар Асіповічаў пайшоў у грыбы з братам і сынам. Нечакана на яго шляху спрацавала выбуховае прыстасаванне. Мужчына загінуў на месцы. Ягоныя спадарожнікі не пацярпелі.