YouTube тэстуе лічыльнік анлайн-гледачоў
Лічыльнік выконвае простую, але цікавую задачу: ён паказвае, колькі людзей у гэты момант глядзяць відэа. Google тэстуе функцыю ў сваім дадатку на Android.
15.08.2017 / 12:42
Радок з колькасцю гледачоў размешчаны паміж назвай роліка і кнопкамі падабаецца/не падабаецца. Ён маленькі, таму не будзе адцягваць ад прагляду.
Сёння такая функцыя даступная толькі некаторым гледачам, але калі тэст пройдзе паспяхова, то ў хуткім часе яна з'явіцца ва ўсіх карыстальнікаў сэрвісу.