Аляксандр Мілінкевіч выкліканы ў пракуратуру

22.05.2006 / 15:57

Аляксандар Мілінкевіч сёньня ў 12.30 зьявіцца ў менскай гарадзкой пракуратуры. Паводле інфармацыі, пададзенай у прэс-рэлізе палітыка, пракуратура, верагодна, мае да Аляксандра Мілінкевіча пытаньні ў зьвязку з сакавіцкім інтэрв’ю, польскай газеце «Rzeczpospolita».