За 16 гадоў у Расеі быў асуджаны кожны дзясяты жыхар
І колькасьць тых, хто пабываў у турмах, няўхільна расьце.
02.09.2008 / 11:29
У Расеі за 16 гадоў за крымінальныя злачынствы былі асуджаныя звыш 15 млн чалавек.
Такія зьвесткі прывёў экс‑судзьдзя Вярхоўнага суду, кіраўнік цэнтру Інстытуту заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры ўрадзе РФ Уладзімір Радчанка. Паводле яго, пяць мільёнаў зь іх былі асуджаныя да рэальнага пакараньня.
Прычым сярэдняя колькасьць асуджаных ў год у пэрыяд з 1992 па 2007 году вырасла ўдвая ў параўнаньні з пэрыядам 1987—1992 гадоў.