МЗС: Мінск спадзяецца на пашырэнне консульскага аддзела ЗША для выдачы візаў беларусам

21.08.2017 / 19:36

Такую заяву зрабіў начальнік управы інфармацыі — прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзмітры Мірончык. Пра гэта паведаміла агенцтва «Інтэрфакс».

«Са шкадаваннем успрынялі паведамленне аб тым, што пасольства ЗША ў Расіі спыніла прыём дакументаў на афармленне візаў для грамадзян Беларусі. Спадзяёмся, што, прыняўшы сённяшняе рашэнне, амерыканскі бок знойдзе магчымасць пашырыць працу консульскага аддзела свайго пасольства ў Мінску», — гаворыцца ў заяве Дзмітрыя Мірончыка.