За суткі «Крумкачы» на краўдфандынгавай пляцоўцы сабралі 4 тысячы даляраў

24.08.2017 / 10:28

У сераду «Крумкачы» абвясцілі пра старт краўдфандынга — кампаніі па зборы сродкаў.

Клубу неабходна сабраць 125 тысяч рублёў для пагашэння бягучых даўгоў.

Збор грошай праходзіць на пляцоўцы Talaka.by.

За суткі клубу ўдалося сабраць 8 тысяч рублёў (больш за 4 тыс даляраў).