Беларусы Нью-Ёрка адзначылі 26-я ўгодкі незалежнасці

28.08.2017 / 10:18

27 жніўня ў Саборы БАПЦ Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылося святкаванне 26-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларусі. З прамовай-успамінам пра падзеі жніўня 1991 года выступіў Зянон Пазняк.

Ён зноў узняў тэму пагрозы беларускай незалежнасці ў выніку вучэнняў «Захад-2017». У гэты ж час угодкі незалежнасці адзначалі беларусы канадскага Таронта. Яны таксама слухалі прамову Пазняка праз скайп.

Далей імпрэзу працягнулі літаратурныя чытанні з удзелам Сяргея Кудзеліча, Аляксандра Сачнёва, Алены Крывецкай і Святланы Казачок. Яны працытавалі патрыятычныя словы Тадэвуша Касцюшкі, Кастуся Каліноўскага, вершы Янкі Купалы і Ларысы Геніюш.

Яшчэ адной нагодай для свята ста прэзентацыя кнігі патрыярха беларускай эміграцыі Вітаўта Кіпеля «Беларусы ў ЗША».

Віктар Дудараў