У Брэсце перакулілася машына і загінуў пасажыр — кіроўцу будуць судзіць

29.08.2017 / 13:17

23 жніўня «Акура», у якой было двое маладых хлопцаў, з’ехала ў кювет і перакулілася. 18-гадовы пасажыр памёр на месцы. 19-гадовы хлопец за стырном не меў пасведчання кіроўцы, а аўтамабіль належаў яго бацьку.

Кіроўца і пасажыр вучыліся на 2-м курсе аднаго з каледжаў абласнога цэнтра. Напярэдадні яны разам знаходзіліся на дні нараджэння агульнага знаёмага, дзе, згодна з паказаннямі падазраванага і ўдзельнікаў застолля, пілі спіртное. Як патлумачыў 19-гадовы фігурант, ён вырашыў разам з сябрам працягнуць адпачынак і пракаціцца да вадаёма, для чаго ўзяў без дазволу ключы ад бацькоўскага аўтамабіля.

25 жніўня кіроўцу змясцілі пад варту. Яго будуць судзіць за парушэнне ПДР у стане алкагольнага ап’янення, што прывяло да смерці чалавека.

Хлопцу пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

УШ