«МЗС Вейшнорыі» пачало працу ў інтэрнэце. Гучаць палітычныя заявы і заклікі да мабілізацыі ВЯСЁЛЫЯ КАРЦІНКІ

абноўлена, дадаўся гімн

Учора журналістам быў прадстаўлены сцэнар беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2017». Умоўным ворагам на тэрыторыі Беларусі стала тэрыторыя пад назвай Вейшнорыя. Пад вечар стала вядома яшчэ адна цікавая акалічнасць гэтай тэрыторыі. Рэакцыі інтэрнэт-карыстальнікаў на гэтыя навіны мелі іранічны характар, а сёння раніцай у твітары запрацаваў акаўнт пад назвай «МЗС Вейшнорыі». 

30.08.2017 / 13:44

Адным з першых твітаў урадавай установы стала падкрэсліванне міралюбных намераў:

Афіцыйна: Вейшнорыя ніколі не будзе нападаць на Беларусь. Але і свайго не аддамо а ні клапціка. #veisnoria #veišnoria #vaišnoria

— МЗС Вейшнорыі (@Vaisnoria_MFA) August 30, 2017

Пасля пачаліся палітычныя заявы:

Официально: гражданину РБ Белоконеву Олегу Алексеевичу 1965 г.р. с 30.08.2017 въезд на территорию Вейшнории ЗАПРЕЩЕН #Вейшнорыя #Veisnoria pic.twitter.com/GSTrlwEqDC

— МЗС Вейшнорыі (@Vaisnoria_MFA) August 30, 2017

І заклікі да мабілізацыі:

#Вейшнорыя абвяшчае частковую мабілізацыю. Заклікаем далучацца добраахвотнікаў з братэрскіх краінаў! pic.twitter.com/xa7XyZB3Ac

— МЗС Вейшнорыі (@Vaisnoria_MFA) August 30, 2017

Твітар-акаўнт НН паспрабаваў даведацца некаторыя падрабязнасці ў Вейшнорыі:

а дзе ваша сталіца знаходзіцца? Куды дзепешы слаць?

— NN.BY / «Наша Ніва» (@nasa_niva) August 30, 2017

Афіцыйны адказ быў такім:

У Горадні знаходзяцца афіцыйныя рэзідэнцыі, Ліда - Урад і Парламент (акрамая Мінкульту). Смаргонь - культурная сталіца.

— МЗС Вейшнорыі (@Vaisnoria_MFA) August 30, 2017

Гімнам Вейшнорыі прызначаны твор Старога Ольсы «Нямон». Вось пруф:

Афіцыйны гімн - "Нямон"! Просім удакладніць інфармацыю https://t.co/2l2hofOKbM

— МЗС Вейшнорыі (@Vaisnoria_MFA) August 30, 2017

Таксама ў Вікіпедыі з'явілася адмысловая старонка пра Вейшнорыю. Калі коратка, то Вейшнорыя — гэта выдуманая дзяржава, якая згодна з легендай вучэнняў «Захад-2017» суседнічае з Беларуссю. Вейшнорыя займае тэрыторыю большай часткі Гродзенскай вобласці і паўночна-заходніх частак Мінскай і Віцебскай абласцей. 

Беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017» пройдуць з 14 па 20 верасня.

Паблік Марозаў