Грабь, бухай, аннексируй!

У расейскім сэгмэнце livejournal-у актыўна абмяркоўваецца матч моладзевых зборных Расеі і Грузіі, які пройдзе 5 верасьня ў Менску. Ініцыятары кампаніі заклікаюць усіх расейскіх фанаў масава прыехаць у Менск. Уся гэтая кампанія адбываецца пад лёзунгам «Рабуй, жлукці, анэксуй!»

03.09.2008 / 23:15

У расейскім сэгмэнце livejournal-а актыўна абмяркоўваецца матч моладзевых зборных Расеі і Грузіі, які пройдзе 5 верасьня ў Менску. Удзельнікі суполкі ru_football заклікаюць прыехаць у Беларусь, каб падтрымаць каманду Расеі.

Izver заклікае: «Я хачу, не, я патрабую, ад усіх балельшчыкаў зборнай: не пакінем нашых хлопцаў! Я заклікаю людзей, для якіх хоць нешта значыць словы «гонар», «вернасьць», «Радзіма»: купіце білеты ў Менск! Падтрымайце нашу зборную ў прынцыповым матчы». Потым дадае: «Апусьцім грызуноў».

Уся гэтая кампанія адбываецца пад лёзунгам «Рабуй, жлукці, анэксуй!» Пад зваротам падпісалася ўжо нямала карыстальнікаў.

ЗП