Ксенія Сабчак адказала на чуткі пра ўдзел у выбарах прэзідэнта Расіі
01.09.2017 / 13:05
Тэлевядоўца Ксенія Сабчак пракаментавала ў Instagram артыкул «Ведомостей, у якой, у прыватнасці, гаварылася, што яна магла б скласці канкурэнцыю Уладзіміру Пуціну на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах.
Сабчак паскардзілася на тое, што СМІ не звязаліся з ёй з гэтай нагоды, і адзначыла, што яна чалавек незалежны і з адміністрацыяй прэзідэнта не звязаная. «Што там хто абмяркоўвае ў высокіх кабінетах, не ведаю, але даўно і ўважліва назіраю за нашым палітычным ландшафтам», - дадала яна.