Парашэнка зацвердзіў біяметрычны кантроль на ўкраінскай мяжы

01.09.2017 / 16:47

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвёў у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб уводзе біяметрычнага кантролю на мяжы. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Указам прадугледжваецца, што з 1 студзеня 2018 года пачынае функцыянаваць нацыянальная сістэма біяметрычнай верыфікацыі і ідэнтыфікацыі грамадзян Украіны, іншаземцаў і асоб без грамадзянства падчас перасячэння дзяржаўнай мяжы.